Шчучынская дэлегацыя наведала патрыятычны форум “Гэта наша гісторыя”, які прайшоў у Мінску

 

17 верасня святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства, праходзілі па ўсёй Беларусі. Кульмінацыяй дня стаў патрыятычны форум “Гэта наша гісторыя”, які прайшоў на “Мінск-арэне”.

 

Патрыятычны форум сабраў каля 9 тысяч гледачоў з усіх куткоў нашай краіны. У мерапрыемстве таксама прымала ўдзел і шчучынская дэлегацыя, якая складалася з дваццаці чалавек, пад кіраўніцтвам старшыні Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганны Хвядзюк.

 

Першым гледачоў са сцэны прывітаў Прэзiдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. У сваёй прамове ён заклікаў суайчыннікаў зрабіць усё для захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны.

 

 

 

Цэнтральнай часткай праграмы форума стала касцюмаванае шоу, галоўнай тэмай якога быў паказ ідэі адзінства беларускага народа праз прызму розных эпох нашай гісторыі. У касцюмаванай імпрэзе прынялі ўдзел дзве тысяч артыстаў, акцёраў тэатра і кіно.

 

  

 

--Эмоцыі ад мерапрыемства вельмі моцныя, – кажа Ганна Хвядзюк. – Увесь тыдзень мы рыхтаваліся да Дня народнага адзінства – самаму маладому дзяржаўнаму святу Рэспублікі Беларусь, і на форуме маё сэрца білася ва ўнісон тысячам сэрцаў прысутных. Глыбокі пасыл быў ад Прэзідэнта нашай краіны А.Р. Лукашэнкі, які ў чарговы раз падкрэсліў, што сіла народа ў адзінстве. І вельмі правільныя яго словы, што ў тых, хто не помніць гісторыю – няма будучыні, таму што адзінства нацыі пачынаецца з ушанавання сваіх каранёў, захавання традыцый і памяці. Моцна ўразіла мяне канцэртная праграма, якая маляўніча расказала пра гістарычны шлях Беларусі. Думаю, што кожны прысутны падчас мерапрыемства адчуў гонар за нашу Айчыну. І я ўпэўнена: мы ўсе аб'яднаны адной мэтай – зрабіць усё, каб наша Беларусь заўсёды была паспяховай і квінеючай!

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!