Шчучынцы адзначылі Дзень дзяржаўнай сімволікі Беларусі

Штогод у другую нядзелю мая беларусы адзначаюць адно з галоўных святаў сваёй краіны – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца сімваламі свабоды, грамадскага міру і нацыянальнага яднання, агульнай адказнасці за сённяшні дзень і будучае нашай Радзімы.

У святочным мітынгу, які праходзіў на галоўнай плошчы горада, прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці, а таксама школьнікі.

Да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Васільевіч Ложэчнік:

-- У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта нашай краіны пачынаючы з 1998 года штогод у другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Сапраўды народны характар дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь даказвае той факт, што яна была зацверджана па выніках рэферэндуму 14 мая 1995 года. Большасць беларусаў выказалася за цяпер дзеючыя варыянты герба і сцяга. Сёння дзяржаўныя сімвалы выконваюць важную функцыю – кансалідуюць наша грамадства. Для старэйшага пакалення яны ўвасабляюць, перш за ўсё, ратныя і працоўныя здзяйсненні савецкага перыяду, для маладых – гэта сімвалы поспехаў суверэннай Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе развіцця. Жыхары Шчучынскага раёна ўносяць важкі ўнёсак у справу развіцця і росквіту нашай дзяржавы. Сваёй стваральнай працай, стараннай вучобай, актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй мы даказваем шчырую любоў да Бацькаўшчыны. Няхай і надалей пад мірным немаб паспяхова працуе і квітнее наш народ!

Ганаровае права ўзняць Дзяжраўны сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі ветэран Узброеных Сіл Віктар Мікалаевіч Анашкін, бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў дзесяцібор'і Віталій Жук, вучань Каменскай сярэдняй школы - прызёр заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Гісторыя» Ягор Розмысл, а таксама гімназіст Ягор Сядзельнік – старшыня раённага маладзёжнага парламента.

Са святам прысутных павіншавала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Цынгалёва:

-- У Беларусі створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі творчых ініцыятыў і крэатыўных ідэй моладзі. І шчучынцы смела заяўляюць аб сабе на ўсё краіну. Жадаю каб усе вы паспяхова рэалізавалі сябе і занялі дастойнае месца ў грамадстве!

Гэты дзень надоўга запомніцца актыўным і ініцыятыўным юнакам і дзяўчатам, якія папоўнілі рады БРСМ. Членскія білеты юным шчучынцам уручыў старшыня райвыканкама С.В. Ложэчнік.

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь на галоўную плошчу горада вынеслі навучэнцы сярэдняй школы №1 г. Шчучын, прызёры абласных спаборніцтваў юных інспектараў руху бягучага года Уладзіслаў Шыла і Дзмітрый Стасюкевіч, а таксама прызеры i пераможцы абласных i рэспублiканскiх спаборнiцтваў па футболу сярод дзяўчынак – вучаніцы гарадской гімназіі.

 

Прыемным падарункам для ўдзельнікаў свята стала выступленне юных зорак узорнай студыі эстрадных спеваў “Апрель” і танцавальнага калектыву “Контрасты” палаца творчасці дзяцей і моладзі, а таксама артыстаў раеннага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!