Шчучынцаў вітае "Дабраном"
Создано Анна Рудская 07.12.2017 в 16:52
У Шчучыне адчыніў свае дзверы яшчэ адзін магазін – "Дабраном", які, напэўна, абавязкова знойдзе свайго пастаяннага пакупніка.
Гэта гандлёвая кропка размясцілася ў цэнтры горада, літаральна ў некалькіх метрах ад плошчы Свабоды. Універсальны магазін, у якім можна набыць тавары першай неабходнасці, займае плошчу ў 140 метраў квадратных. Для пакупнікоў прадугледжаны шырокі асартымент харчовых тавараў, прапануюцца таксама і некаторыя найменні прамысловых.
Дарэчы, першыя магазіны "Дабраном" былі адчынены яшчэ ў 2009 годзе, а сёння іх больш за 80. У гэтых гандлёвых кропках арганізавана самаабслугоўванне, а кожны тыдзень пакупнікам прапаноўваецца "добрая" цана.
Ганна РУДСКАЯ. Фота аўтара.