Рыбацкае шчасце бабы Тамары

Якія сакрэты хавае Берштаўскае возера, як чырвонае футра прываблівае рыбу і чаму Ігар Дабралюбаў дарыў кветкі простай сяльчанцы? Пра гэта і многае іншае расказала карэспандэнту газеты “Дзянніца” жыхарка вёскі Бераставіца Тамара Васільеўна Варанко. 
У госці да бабы Тамары
Мне не раз даводзілася бываць у Берштаўскім краі, аднак на хутар, што паблізу вёскі Бераставіца Астрынскага сельсавета, ніколі не трапляла. Ён знаходзіцца наводшыбе, усяго ў некалькіх кіламетрах ад Літвы і больш вядомы як Смалярня. У гэтым маляўнічым месцы на беразе Берштаўскага возера схаваліся ад гарадскіх вачэй некалькі домікаў. Усё больш тут жывуць і будуюцца дачнікі, аднак ёсць і тыя, для каго гэтыя мясціны з дзяцінства любыя і дарагія сэрцу. Тамара Васільеўна Варанко тутэйшая. Людзі яе паважаюць і любяць, таму Васільеўнай не клічуць, называюць па-свойску бабай Тамарай. Дзверы яе дома заўсёды адкрыты для добрых людзей. Сюды едуць пагранічнікі, рыбакі, літоўскія і маскоўскія госці, журналісты і нават кінематаграфісты… Нас баба Тамара сустрэла як самых дарагіх гасцей, пачаставала смажанай рыбай ды гарбатай з чаборам. За сталом падчас сяброўскай бяседы як на духу расказала пра сябе. ...
Працяг у сённяшнім нумары газеты "Дзянніца" (25.08.2018 № 67).

Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!