Навагодняя казка пачынаецца

Плануецца, што 15 снежня у 16.30 на плошчы свабоды ў Шчучыне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё гарадской ёлкі. А пакуль работнікі РУП ЖКГ рыхтуюць галоўную зялёную прыгажуню раёна да свята: ужо зманціравалі 17-метровы металічны каркас, замацавалі на ім маленькія ёлачкі і падрэзалі іх так, каб яны стваралі ідэальны трохвугольнік.

Камунальнікі абяцаюць, што навагодняя прыгажуня будзе вельмі пушыстай і багата прыбранай. Якімі колерамі яна заззяе – пакуль трымаецца ў сакрэце. Дарэчы, наша навагодняя прыгажуня прыме ўдзел у абласных  конкурсах фотаматэрыялаў “Чыя ёлачка прыгажэй” і “Гродзеншчына у навагоднім убранстве”.

Да падрыхтоўкі Шчучына да сустрэчы новага года актыўна падключыліся і гарадскія прадпрыемствы. Шчучынскі масласырзавод і завод “Аўтапровад” традыцыйна ўпрыгожылі прылягаючую тэрыторыю агеньчыкамі і каркаснымі фігурамі.

Святочная ілюмінацыя будзе выкарыстана і для ўпрыгожвання цэнтральных вуліц, гарадскога сквера, дзе зноў з’явіцца казачны гарадок.

Аляксандр КАСПЯРЧУК. Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!