Рэканструкцыя ветэрынарнай лабараторыі завяршыцца ў маі бягучага года

Рэканструкцыя ветэрынарнай лабараторыі пачалася ў чэрвені мінулага года. Згодна з праектам плошча будынка павялічыцца – работнікі МПМК-167 ужо ўзвялі сцены дадатковай часткі і ўзмацняюць ды ўцяпляюць існуючыя. 

– Кошт праектных работ – 819 тысяч рублёў, – зазначыў Сяргей Іванавіч Карпейчык, загадчык гаспадаркі ДУ “Шчучынская раённая ветэрынарная станцыя”. – У выніку на гэтай тэрыторыі будзе змяшчацца адзіны П-падобны будынак, пад страхой якога ёсць гараж, віварый і лабараторыя, з рознымі ўваходамі і санітарнай зонай.
Водазабеспячэнне, ацяпленне і электрыка будуць мадэрнізаваны згодна з ўсімі нарматыўнымі патрабаваннямі. Унутры з’явіцца пакой прыёму ежы, душавыя і раздзявалкі. 
Завяршыць усе работы па рэканструкцыі будынка ветэрынарнай лабараторыі плануецца ў маі бягучага года.
Юлія ЦІМАШЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!