Радзіму мы праз песню любім. У Шчучыне прайшоў раённы фестываль патрыятычнай песні “Галасы пакаленняў”

 

Раённы фестываль патрыятычнай песні “Галасы пакаленняў” прайшоў сёння на сцэне Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. 

 

Удзельнікі фестывалю прадставілі 16 песенных нумароў. Многія раскрывалі тэму патрыятызму праз песні аб подзвігах і героях Вялікай Айчыннай вайны. Гучалі творы пра сямейныя каштоўнасці, цудоўную прыроду роднага краю, слаўнае мінулае і традыцыі. 

 

 

Канкурсанты выступалі ў дзвюх узроставых катэгорыях – вучнёўская і працоўная моладзь. Таксама выступы былі падзелены на намінацыі “Вакальная група” і “Саліст-вакаліст”, асобна члены журы вызначалі лепшы творчы нумар – гран-пры фестывалю “Голас пакаленняў”.

 

 

У склад журы ўвайшлі старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Юрый Пашук, старшыня раённага савета ветэранаў Святлана Малюгіна, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ганна Маркевіч і намеснік дырэктара раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Анастасія Тарас.

 

 

Пераможцай сярод вучнёўскай моладзі ў намінацыі “Саліст-вакаліст” стала салістка студыі эстраднага вакалу “Галасы Элегіі” Палаца творчасці дзяцей і моладзі Анастасія Бекіш, лепшым у намінацыі “Вакальная група” названы квінтэт “Апрель” ПТДіМ. Сярод працоўнай моладзі лепшым у намінацыі “Саліст-вакаліст” стаў супрацоўнік ЦРБ Уладзіслаў Пазняк, а прадстаўнікі Шчучынскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Анжаліка Плішкова і Валерыя Назарава прызнаны лепшай вакальнай групай. Гран-пры фестывалю рашэннем журы ўручаны намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі горада Шчучына Наталлі Сямашка.

 

Сертыфікаты ўдзельнікам і пераможцам фестывалю ўручыў першы сакратар Шчучынскай раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Дзмітрый Чывіль.

 

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!