Прававая дапамога побач. У Шчучынскім раёне прайшоў прафсаюзны прыём грамадзян

 

На базе Шчучынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў і прыватнага прадпрыемства "Аромавкус" прайшоў прававы прыём грамадзян. Яго правялі галоўны прававы інспектар Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Станіслаў Жалудок, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Пашук і пракурор Шчучынскага раёна Алег Вялічка.

 

Сёлета фармат падобных мерапрыемстваў змяніўся, аб гэтым нам расказаў Юрый Пашук:

 

– Згодна з палажэннем Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі парадак правядзення прафсаюзных прыёмаў уключае ў сябе дзве часткі. Спачатку мы ажыццяўляем прыём грамадзян па месцы знаходжання раённага аб’яднання прафсаюзаў, пасля выязджаем на прадпрыемства ці ў арганізацыю. Там з калектывам праводзім сустрэчу, падчас якой асвятляем важныя і актуальныя тэмы. Пасля сустрэчы таксама праводзім асабісты прыём.

 

Гэтым разам грамадзян цікавілі пытанні налічэння пенсійнага стажу, парадак налічэння дадатковай аплаты за перапрацоўкі і нюансы афармлення калектыўнага дагавора.

 

 

Пасля прыёму грамадзян у раённым аб'яднанні прафсаюзаў, на базе прыватнага прадпрыемства "Аромавкус" адбылася лекцыя па прававой адукацыі. Калектыву прадпрыемства расказалі аб галоўных асаблівасцях адзінага дня галасавання 25 лютага 2024 года. З дакладам па гэтай тэме выступіў Станіслаў Жалудок:

 

– Змены ў Выбарчым кодэксе – гэта частка маштабнай работы па мадэрнізацыі палітычнай сістэмы краіны, што праводзіцца ў адпаведнасці са зменамі ў Канстытуцыі, якія былі прыняты на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года. Адзіны дзень галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў будзе праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага. Чарговыя выбары пройдуць 25 лютага 2024 года. У 2025 годзе, не пазней за 20 ліпеня, у краіне павінны адбыцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

 

У сваім дакладзе Станіслаў Жалудок таксама адзначыў, што згодна з абноўленым выбарчым заканадаўствам забараняецца вынас выданага бюлетэня за межы памяшкання для галасавання, таксама нельга ажыццяўляць фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня. Новаўвядзенні маюць на мэце забеспячэнне прынцыпу тайнага галасавання.

 

 

Пасля абмеркавання галоўнай тэмы ўсе жадаючыя ў індывідуальным парадку змаглі звярнуцца да спецыялістаў з асабістымі пытаннямі.

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!