Паштовае аддзяленне па вуліцы Астроўскага ў Шчучыне адчыніла свае дзверы пасля рамонту

Паштовае аддзяленне па вуліцы Астроўскага ў Шчучыне нядаўна адчыніла свае дзверы пасля рамонту: цяпер тут створаны максімальна камфортныя ўмовы для кліентаў.

 

– Мы паклалі новую плітку на падлогу, пафарбавалі ў блакітны колер сцены, аднавілі столь, замянілі ўсю мэблю, – гаворыць начальнік Шчучынскага раённага вузла паштовай сувязі Аксана Сяргееўна Земская. – У памяшканні стала больш прасторна і ўтульна. Паліцы з друкаванымі выданнямі і іншай прадукцыяй сталі бліжэй да пакупнікоў, што вельмі зручна. Станоўчыя перамены ўжо ацанілі нашы кліенты.

 

 

Дарэчы, паштовае аддзяленне па вуліцы Астроўскага ў Шчучыне – гэта толькі “першая ластаўка”. Паступова ўсе паштовыя аддзяленні раёна будуць аформлены ў адзіным фірменным стылі “Белпошты” – адноўлены і пафарбаваны ў блакітна-шэры колер.

 

 

– Мы ўжо ўзяліся за паштовае аддзяленне ў гарадскім пасёлку Астрына, – зазначае Аксана Сяргееўна. – Замянілі дах і добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю. Цяпер уцяпляем фасад, мяняем вокны і дзверы. Унутры таксама ўсё прывядзём у парадак, закупім новую мэблю. Усе рамонтныя работы завершым да чэрвеня бягучага года.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!