Паглядзіце, як прайшоў ранішнік, арганізатарам якога выступіла раённая арганізацыя ГА “Белая Русь” (фотарэпартаж)

У раённым цэнтры культуры і народнай творчаці сабралася багата хлопчыкаў і дзяўчынак. З надыходзячымі Ражаством і Новым годам дзетак і дарослых павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Юрый Тадэвушавіч Пашук. 

 

Казку ажывілі таленавітыя артысты РЦКіНТ. Навагодняя ёлка заззяла рознакаляровымі агеньчыкамі. Карагоды вадзілі і дзеткі і дарослыя. А як хораша расказвалі рабята Дзеду Марозу і Снягурачцы вершы! Парадавала, што большасць з іх была на беларускай мове!  За вершы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі цукеркі.

 

 

Дарэчы, усяго падарункі ад грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у раёне атрымалі больш за 160 хлопчыкаў і дзяўчынак.

 

 

Навагоднія святы працягваюцца. Наперадзе нас чакае яшчэ нямала цікавых мерапрыемстваў. Не прапусціце!

 

 

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!