Пад Новы год -- з падпісчыкамі ў карагод! (БОЛЬШ ФОТАЗДЫМКАЎ)

Амаль 100 жыхароў Шчучыншчыны аказалі давер “Дзянніцы” падчас Дня падпісчыка, які нядаўна прайшоў на плошчы Свабоды

Мы заўсёды прытрымліваемся  прынцыпу: быць як мага бліжэй да сваіх чытачоў. Нам, журналістам раённай газеты “Дзянніца”, цікава ведаць, чым жывуць нашы сябры, што іх хвалюе, што радуе. Таму  па добрай традыцыі напярэдадні навагодніх святаў мы правялі чарговы  Дзень падпісчыка.

Каля галоўнай ёлкі раёна было надзвычай людна. Намеснік начальніка РАПС Ганна Малмыга і інструктар па падпісцы Святлана Зубік выпісвалі “Дзяннічку” ўсім жадаючым. Віталі гасцей и віншавалі з надыходзячымі святамі Дзядуля Мароз і Снягурачка. Шчучынская дзятва збягалася за цукеркамі, расказвала вершы і фатаграфавалася з казанымі героямі. Па-сапраўднаму святочны настрой задалі святу нашы музыканты. Баяніст Генадзь Паноў і акардыяніст Яўгеній Вышчыла так ладна ігралі, што чытачы ажно ў скокі пускаліся, нават Дзядуля Мароз і Снягурачка не ўтрымаліся.

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

 Не абышлося без шчырай размовы. Дня адных шчучынцаў “Дзянніца” -- крыніца інфармацыі, для другіх  -- сапраўдная сяброўка і дарадчыца. Маладыя падпісчыкі прызналіся, што  быць у курсе апошніх навін ім дапамагае сайт раённай газеты, аднак ад друкаванага выдання яны не адмаўляюцца, таму з задавальненнем завіталі на Дзень падпісчыка. Шчучынцы расказалі, што ўсё больш шукаюць на старонках газеты інфармацыю пра родных і знаёмых, цікавяцца крымінальнымі гісторыямі, праглядваюць рэкламу і радуюцца поспехам нашых землякоў. Адным словам, кожны знаходзіць на старонках “Дзянніцы” штосьці для душы.

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Прыемна, што нашу газету многія выпісвалі не толькі для себя, але і  для блізкіх. Напрыклад,  Таццяна Уладзіміраўна Глотава выпісала “Дзянніцу” і для дзвюх сваіх дачок. Добры навагодні падарунак атрымаецца. Да таго ж, усе, хто выпісаў нашу газету на першае паўгоддзе 2018 года мае шанц прыняць удзел у гульні і выйграць веласіпед, тэлефон або мясарубку.

Падчас Дня падпісчыка мы яшчэ раз пераканаліся, што давер нашых чытачоў і цікавасць да перыядычнага выдання – наша галоўнае дасягненне. Дарэчы, усе, хто прыйшоў на Дзень падпісчыка і падпісаўся на  наша перыядычнае выданне атрымалі прыемныя падарункі ад калектыву рэдакцыі газеты “Дзянніца”.

Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто завітаў на сустрэчу. Удзячны нашым падпісчыкам: і пастаянным, і новым, за ўвагу, добрыя парады і цікавыя прапановы. Заставайцеся з намі, і мы і далей будзем радаваць вас навінамі, пастараемся, каб раёнка стала цікавай для любога ўзросту і ў кожным доме яе чарговы  нумар чакалі з нецярпеннем.

Ганна КАСПЕР. Фота Юліі ЦІМАШЧУК.

Больше фото здесь

Больше фото здесь

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!