Па вуліцы Савецкай у Шчучыне адновяць 600 квадратных метраў асфальтавага пакрыцця. Калі адновіцца аўтамабільны рух на гэтым участку дарогі?

Работнікі ДРСУ-161 прыступілі да рамонту ўчастка дарогі ад завода “Аўтапровад” да магазіна “Універмаг” па вуліцы Савецкай у Шчучыне. Дарожнікі адновяць тут 600 квадратных метраў асфальтавага пакрыцця.

-- Некалькі дзён таму камунальнікі ачысцілі дарогу і прывялі ў парадак ліўневыя калодзежы, -- гаворыць старшы масцер ДРСУ-161 Алег Людвігавіч Ціцяк. – Затым мы знялі стары асфальт і вывезлі яго. Зараз кладзём выраўніваючы слой, а пасля “закатаем” фінішны таўшчынёй 3 сантыметры. Дзе треба, падкарэкціруем пад узровень новага асфальтавага пакрыцця каналізацыйныя люкі і бардзюры, нанясём дарожную разметку. На аб’екце працуюць два каткі, асфальтаўкладчык і 8 нашых работнікаў. Калі надвор’е не ўнясе свае карэктывы, то да канца бягучага тыдня адновім аўтамабільны рух на гэтым участку дарогі.

Дарэчы, вуліца Савецкая ў Шчучыне – не адзіная, дзе сёлета будзе праведзены рамонт асфальтавага пакрыцця. Усяго да наступлення зімы ў райцэнтры плануецца аднавіць каля 10000 метраў квадратных дарог, што значна павысіць камфорт і бяспеку аўтамабільнага руху.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!