Па пакупкі – у новыя магазіны

Напэўна, шчучынцы ўжо звярнулі ўвагу, што магазін “Сырная кропка” зачыніў свае дзверы. Пасля праведзенага рамонту, будынак, у якім знаходзілася гэта гандлёвая кропка, набыў новы выгляд. 

– У другой палове лістапада там адкрыецца яшчэ адзін магазін “Еўраопт”, – расказвае намеснік начальніка аддзела эканомікі Шчучынскага райвыканкама Святлана Тадэвушаўна Калашнікава. – Такі ж пераднавагодні падарунак чакае і васілішкаўцаў. Цяпер у аг. Васілішкі, у адным з арандуемых будынкаў, праводзяцца рамонтныя работы. Да канца снежня, а менавіта ў гэты час плануецца адкрыццё магазіна, будзе падабраны калектыў.
Гараджанам, магчыма, прыйдзецца даспадобы гандлёвая кропка “Дабраном”, якая хутчэй за ўсё пачне працаваць у Шчучыне таксама ў канцы снежня. А размесціцца яна ў новым будынку, нядаўна ўзведзеным непадалёку пракуратуры. 
Ганна РУДСКАЯ.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!