Па дарогах – з камфортам
Кожны сезон у нашым раёне праводзяцца рамонтныя работы на дарогах, кладзецца новае дарожнае пакрыццё. Вадзіцелям становіцца больш зручна рухацца на сваіх транспартных сродках: выбоіны і калдобіны перастаюць быць прычынамі тэхнічнага пашкоджання аўтамабіляў.
– Сёлета мы ўжо аднавілі асфальтабетоннае пакрыццё на дарозе Рымкі-Сарокі – 1 км 700 м, на дарозе Багушы-Рыча – 2 км 300 м, а таксама пакрылі гравіем 2 км 300 м дарогі Ліпічна-Орля, – расказвае начальнік ДРБУ-161 Мечыслаў Іванавіч Сцельмашок. – На стадыі завяршэння і бягучы рамонт сямі кіламетраў дарогі ад Васілішак да Шайбакоў, які мы пачалі ў чэрвені.
У гэтым месяцы дарожнікі яшчэ плануюць прыйсці ў Гурнофель і ў Васілішкі, каб выканаць бягучы рамонт 1 км 200 м асфальтабетоннага пакрыцця ў адным населеным пункце і 1 км 100 м – у другім. У 20-ых чыслах жніўня пачнецца добраўпарадкаванне вуліцы ў Грамавічах.
А ў раённым цэнтры дарожнікі хутка пачнуць укладваць асфальтабетоннае пакрыццё на тэрыторыі новага дзіцячага садка ў Паўднёва-Заходнім мікрараёне.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота Аляксандра КАСПЕРЧУКА.