Орлеўскія спартсмены занялі другое месца на абласных спаборніцтвах “Залатая шайба” сярод дзяцей малодшай узроставай групы

 

Нядаўна ў Лідзе завяршыліся абласныя спаборніцтвы па хакеі “Залатая шайба” сярод дзяцей малодшай узроставай групы. У турніры ўзялі ўдзел сем каманд з Гродзеншчыны, сярод іх былі і прадстаўнікі Шчучынскага раёна – орлеўскія “Арляняты”.

 

Падчас спаборніцтваў юныя хакеісты з Орлі перамаглі аднагодкаў з Навагрудка і Дзятлава, пасля чаго выйшлі ў фінал. У матчы за першае месца наша дружына саступіла камандзе са Смаргоні і такім чынам забрала срэбныя медалі турніру.

 

Вынікі спаборніцтваў пракаментаваў дырэктар Орлеўскай школы і галоўны трэнер каманды “Арляняты” Уладзімір Хелскі:

 

– Узровень гульні сваіх хакеістаў ацэньваю, як вельмі добры. Старшая група сёлета ўзяла золата абласных спаборніцтваў. Малодшая група нашых спартсменаў заняла другое месца. Гэта добры вынік, таму магу з упэўненасцю казаць, што расце добрая змена. Трывалыя хакейныя традыцыі Орлеўскай школы дазваляюць вясковай камандзе навязваць канкурэнцыю лепшым вучнёўскім калектывам не толькі вобласці, але і ўсёй краіны.

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!