На турзлёт… па камсамольскіх білетах. Вялікі фотарэпартаж з раённага турыстычнага злёту, прысвечанага 100-годдзю ВЛКСМ

На Шчучыншчыне, ва ўрочышчы Шчанец прайшоў традыцыйны раённы маладзёжны турыстычны злёт. Сёлета ён быў прысвечаны 100-годдзю ВЛКСМ.

Раздзялілі радасць турыстычнага жыцця з камандамі і пажадалі ім выдатнага адпачынку старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Г.С. Хвядзюк, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т.В. Ганчарук і іншыя.

Сёлета на старт выйшлі 11 каманд з розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Яркія сустрэчы, песні пад гітару, актыўны адпачынак і сапраўдныя спартыўныя баталіі – усё гэта толькі частка трох насычаных турыстычных дзён на беразе Котры. На адным дыханні прайшлі: паласа перашкод, мас-рестлінг, валейбол падыманне гіры, дартс, перацягванне каната і іншае. Яркімі і цікавымі былі візітныя карткі каманд-удзельніц. Здзівіла афармлення бівакоў. Здавалася, усе вярнуліся назад у СССР: усюды – красаваліся плакаты з лозунгамі, значкі, чырвоныя гальштукі, бюсты Леніна. Самыя актыўныя турысты падчас злёту змаглі ацаніць “савецкую кухню”, развучыць камсамольскія песні і нават атрымаць камсамольскі білет.

 

Сёлетні раённы турыстычны злёт стаў пераможным для турыстаў філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”.

На другім месцы – каманда Шчучынскага масласырзавода. Замкнула тройку лідараў каманда ААТ “Аўтапровад”. Вызначыліся пераможцы і ў асабістых заліках.

Больш падрабязна пра тое, як прайшоў турыстычны злёт чытайце ў чарговых нумарах газеты “Дзянніцы”.

Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.

             

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!