Музей Цёткі – лепшы ў вобласці
Музей А.С.Пашкевіч (Цёткі) заваяваў першае месца ў сваёй намінацыі на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу літаратурных музеяў, які праходзіў у рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўлялася далучэнне моладзі да літаратурнай спадчыны малой радзімы, выхаванне любові і цікавасці да творчасці славутых землякоў, актывізацыя дзейнасці літаратурных музеяў устаноў адукацыі па ўкараненні інавацыйнага вопыту і эфектыўных форм работы.
– На конкурс мы прадставілі справаздачу аб дзейнасці нашага музея за тры гады, – расказвае кіраўнік музея Ала Сямёнаўна Балобан. – Да таго ж мы падрыхтавалі разнастайныя відэаматэрыялы, расказалі пра новыя формы работы.
Нагадаем, што музей А.С. Пашкевіч, які размяшчаецца ў Астрынскай СШ – адзіны музей Цёткі ў нашай краіне. На сённяшні дзень яго экспазіцыі налічваюць звыш 600 экспанатаў.
Ганна КАСПЕР. Фота носіць ілюстрацыйны характар.