Квітней, наша любімая Радзіма! Сёння - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка № 4 г. Шчучына Аляксандр Палуян, Варвара Зелянко, Аляксандра Ткачук і Іван Гваздоўскі ўжо без пяці мінут школьнікі.
Разам з равеснікамі яны вучацца ўсім сэрцам любіць сваю Радзіму і мараць аб тым, каб хутчэй вырасці і стаць урачамі, навукоўцамі, лётчыкамі, асвоіць іншыя прафесіі. У гэтым дзіцячым садку ў маленькіх патрыётаў выхоўваюць паважлівыя адносіны да гераічнага мінулага свайго народа, да памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, вучаць любіць і шанаваць сваю сям’ю, сваіх блізкіх, ганарыцца дасягненнямі сваёй краіны.
Пакуль гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі да канца яшчэ не разумеюць, якое вялікае шчасце – жыць у мірнай, спакойнай і незалежнай краіне. Але яны добра ведаюць, што ў іх ёсць усе магчымасці, каб развіваць свае здольнасці, кожны дзень адкрываць для сябе штосьці новае і цікавае, назіраць, як прыгажэе іх родны горад, як расце хлеб на палях, і, канечне ж, любавацца краявідамі сваёй малой і вялікай Радзімы.
У маленькіх грамадзян нашай краіны – мірнае і шчаслівае дзяцінства. І як ужо не раз падкрэсліваў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, асабіста для яго няма нічога больш важнага і галоўнага.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.
Уважаемые жители Щучинского района!
Примите искренние поздравления с Днём Независимости Республики Беларусь и 80-й годовщиной освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков!
Мы отдаем дань уважения славному подвигу белорусского народа, низко склоняем головы перед павшими на полях сражений. Этот праздник пронизан чувством безграничной благодарности тем, кто, не жалея собственной жизни, отстоял нашу землю и подарил нам свободу.
Продолжая славные традиции старших поколений, мы, щучинцы, своим созидательным трудом, учебой, бережным отношением к земле вносим свою лепту в развитие района, тем самым способствуя становлению нашего государства. Пусть в Год качества наша сплочённость, сохранение лучших традиций поколения Победителей станут основой укрепления национального единства и независимости Республики Беларусь.
Дорогие щучинцы! В этот праздничный день желаем счастья, здоровья, благополучия вам и вашим близким! Пусть над головой всегда будет чистое мирное небо, а каждый день вашей жизни будет наполнен радостью и душевным теплом!
Щучинский районный исполнительный комитет.
Президиум Щучинского районного Совета депутатов.