Герой дня. За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё медыцыны ўрачу-кардыёлагу Марыі Булах прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін горада Шчучына"
Создано Сергей Касперчук 14.03.2025 в 16:30

Сёння, падчас урачыстага сходу з нагоды 85-годдзя Шчучынскага раёна, была агучана прыемная навіна -- урачу-кардыёлагу Шчучынскай ЦРБ Марыі Булах прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін горада Шчучына". За гэтым статусам -- безліч да адказу напружаных працоўных будняў Медыка з вялікай літары.
Марыя Гаўрыілаўна больш за 45 гадоў працуе ў сістэме аховы здароўя, і ўжо 34 гады ўзначальвае кардыялагічнае аддзяленне Шчучынскай ЦРБ і клапоціцца аб сэрцах шчучынцаў. Прафесійнае майстэрства, велізарны патэнцыял ведаў дазволілі Марыі Гаўрыілаўне выратаваць не адно чалавечае жыццё і тым самым заслужыць аўтарытэт і павагу ў калег і насельніцтва раёна.
Сяргей КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.