Гандбольная каманда ДЮСШ г. Шчучына заняла 2-ое месца на абласных спаборніцтвах па гандболе
Гандбольная каманда ДЮСШ г. Шчучына, у склад якой уваходзяць рабяты 2008-2009 гадоў нараджэння, прыняла ўдзел у абласных спаборніцтвах па гандболе і заняла 2-ое месца.
Гандбольная каманда ДЮСШ г. Шчучына, у склад якой уваходзяць рабяты 2008-2009 гадоў нараджэння, прыняла ўдзел у абласных спаборніцтвах па гандболе і заняла 2-ое месца.
– Спачатку наша гандбольная дружына, якую мы рыхтавалі разам з трэнерам Іванам Васюком, прайшла строгі групавы адбор, – гаворыць трэнер Віталій Панімаш. – Яна ўпэўнена абыграла зборную “Гродна-2”, а таксама каманды Лідскага і Ашмянскага раёнаў. Тым самым прабіліся ў фінальную частку турніру. Затым быў матч са скідзельскімі гандбалістамі, якіх мы таксама перамаглі, аднак у рашаючай гульні са зборнай “Гродна-1” усё ж саступілі саперніку і заваявалі “срэбра”. Наш спартсмен Максім Тарасевіч быў прызнаны лепшым іграком спаборніцтваў.
Дарэчы, выхаванцаў ДЮСШ г. Шчучына Максіма Тарасевіча і Мікіту Слушко ўжо залічылі ў спартыўны клуб сувораўскага вучылішча, дзе яны плануюць вучыцца. Яшчэ адзін шчучынец Кірыл Колас уключаны ў нацыянальную зборную Беларусі і абараняе гонар нашай краіны на розных спаборніцтвах.
– Усе гэтыя рабяты – вучні спартыўнага класа, які створаны на базе СШ № 1, – зазначае Віталій Янавіч. – Вялікі дзякуй дырэктару гэтай навучальнай установы Марыне Адашчык і класнаму кіраўніку Анастасіі Богдан, якія падтрымалі нашу ініцыятыву і дапамагаюць папулярызаваць гандбол сярод моладзі.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота “ГП”.