Фотазона. Яркія бутаньеркі. Чырвоныя, зялёныя і белыя сцяжкі. Святочны выгляд у гэтыя майскія дні набудуць усе ўстановы адукацыі

Кожная школа актыўна ўключылася ў акцыю “Упрыгожым горад разам!” Па ініцыятыве аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама педагогі і вучні вырашылі аднавіць святочнае ўпрыгожанне. Настаўніца выяўленчага мастацтва гімназіі г. Шчучына А.М. Сяховіч прапанавала для гэтага сваю мадэль. 
– Кожная школа горада атрымала выкрайкі, па якіх дзяўчынкі разам з педагогамі на ўроках працоўнага навучання, а таксама ў свабодны час шыюць чырвоныя, зялёныя і белыя сцяжкі, – гаворыць намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама Жанна Іванаўна Мецько. – Тканіну нам дапамагло закупіць Шчучынскае РУП ЖКГ, а над выкрайкамі працавалі педагогі і выхаванцы Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі. Вельмі важна, што моладзь імкнецца ўнесці сваю пасільную лепту ў вялікую агульную справу. 


Святочны выгляд у гэтыя майскія дні набудуць усе ўстановы адукацыі. 
– Мы ўпрыгожым сваю гімназію яркімі бутаньеркамі, якія прымацуем на вокнах, – расказвае Алена Мікалаеўна Сяховіч. – Ужо прыдумалі фотазону. Пастараемся, каб гімназія дастойна выглядала ва ўрачыстыя дні.


Не адстаюць ад іншых вучні і педагогі СШ №1 г. Шчучына. Разам з настаўніцай працоўнага навучання Ірынай Францаўнай Дубок дзяўчынкі актыўна шыюць святочныя сцягі. Удзельнічаюць у акцыі па ўпрыгажэнні роднага горада дзяўчынкі з другой і трэцяй гарадскіх школ разам з настаўніцамі Таццянай Віктараўнай Маісеевай і Наталляй Мікалаеўнай Кулак. Кожная з устаноў пашые больш чым па пяцьдзясят сцяжкоў.
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.