Фотарэпартаж. Шчучынцы святкуюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
На адкрытай пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці – гук гармоні, песні, дзіцячы гоман, пах шашлыкоў і розных страў. А галоўнае – адчуваецца святочная атмасфера, аздобленая морам ўсмешак і цудоўным настроем удзельнікаў свята.
Дарослыя і дзеці, сем'ямі, з сябрамі і знаёмымі ідуць шчучынцы і госці горада на свята. Хтосьці спыняецца, каб паслухаць, а то і разам паспяваць ваенныя песні, хтосьці спрабуе стравы, прыгатаваныя ў сапраўдных палявых умовах. Працуе выязны гандаль, юных удзельнікаў урачыстасці вабяць атракцыёны. Работнікі Шчучынскага філіяла ААТ "Молочный мир" прапануюць для дэгустацыі прадукцыю прадпрыемства. Для аматараў сувеніраў і вырабаў ручной работы – выстава-продаж вырабаў рамеснай дзейнасці. Надвор'е сёння таксама спрыяе адпачынку, таму самы час у такі надзвычай важны святочны дзень пасядзець з сябрамі за кубачкам гарбаты або паспрабаваць духмяны шашлык.
Святочныя мерапрыемствы працягнуцца да самага вечара. Так што заходзьце, святкуйце разам з усімі!
Ганна РУДСКАЯ.
Фота аўтара.