Этих дней не меркнет слава
Создано webredaktor_a 09.05.2021 в 7:02
Памяць
Ля помнікаў – вечны агонь ,
Літары на абелісках.
Памяць, прашу я, дазволь
Схіліцца ў паклоне нізка!
Прад тымі, хто праз вайну
Дарогай прайшлі пакуты.
Я дзякую ім за вясну,
За май, што гучыць салютам!
За Дзень Перамогі ўсім
Удзячнасць мая без краю.
Ішлі праз агонь і дым
Той страшнай вайны шляхамі.
Каб бачылі сонца мы,
Каб неба было без хмараў,
Шчаслівыя снілі сны,
Каб кожны кахаў і марыў!
Ля помнікаў – вечны агонь,
Літары на абелісках.
Памяць, прашу я, дазволь
Схіліцца ў паклоне нізка!
Наталля ЦВІРКО.