Эстафету памяці прынялі спартсмены

На Шчучыншчыне працягваецца акцыя "Агонь памяці", якая стартавала 24 лютага – за 75 дзён да Вялікай Перамогі.

У мінулы панядзелак на 33 месцах пахавання герояў Вялікай Айчыннай вайна і ахвяр фашызму прадстаўнікі працоўнай моладзі перадалі эстафету юным спартсменам Шчучыншчыны, якія ўвесь гэты тыдзень сачылі, каб не пагас Агонь памяці. Наступнымі прымуць эстафету рабяты, якія летам будуць працаваць у студэнцкіх атрадах.

– Гэта патрыятычная акцыя аб'яднала ўсю моладзь нашага раёна, – гаворыць першы сакратар РК ГА "БРСМ" Вікторыя Куцэйка. – І школьнікі, і працоўная моладзь добра ведаюць, што імёны загінуўшых герояў да той пары не адыдуць у небыццё, пакуль жыве памяць пра іх. І мы пра іх помнім!

Ганна РУДСКАЯ.

Фота з архіва РК ГА "БРСМ".

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!