Цэнтральным дарогам – новае асфальтавае пакрыццё
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі работнікі ДРБУ-161 заняліся аднаўленнем дарожнага пакрыцця па вуліцы Леніна і прылеглых да яе вуліцах 17 Верасня, Горкага і Гастэлы. Усяго будзе заасфальтавана каля 7000 квадратных метраў.
-- Стары асфальт таўшчынёй 7-8 сантыметраў мы знялі пры дапамозе ўнікальнай машыны, аналагаў якой няма ў вобласці, -- зазначае старшы майстар ДРБУ-161 Алег Людвігавіч Ціцяк. – Згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі спачатку кладзём выраўніваючы слой, а пасля “закатваем” фінішны таўшчынёй 3 сантыметры. Работнікі РУП ЖКГ “падганяюць” каналізацыйныя люкі, ліўнёўкі і бардзюры пад узровень новага асфальтавага пакрыцця.
Па заканчэнні ўсіх рамонтных работ камунальнікі нанясуць на новае асфальтавае пакрыццё дарожную разметку, і рух па гэтых вуліцах адновіцца без абмежаванняў.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.