Cа святам, мiлыя жанчыны!

Помощник флориста Валерия Серехан помогает дарить радость и улыбки прекрасной половине человечества. Её мастерство, вдохновение и любовь к цветам делают любой праздник ещё прекраснее.
Фото Татьяны ГЕРАСИМЧИК.
Нашы цудоўныя, мілыя і непаўторныя жанчыны!
Ад усяго сэрца віншуем вас з першым па-сапраўднаму вясновым святам, якое прысвячаецца вам – бабулі і матулі, сёстры і жонкі, калегі і сяброўкі. Вы з гонарам і годнасцю выконваеце святую місію – аберагаеце нязгасны агонь сямейнага ачага, дорыце жыццё, напаўняеце гэты свет прыгажосцю, радасцю і любоўю.
Мы захапляемся вашай дабрынёй, велікадушнасцю і невычэрпнай жыццёвай энергіяй. Для нас вы заўсёды з’яўляецеся ўвасабленнем чуласці і пяшчоты. Менавіта вы надаяце сапраўдны сэнс нашаму існаванню, робіце яго больш змястоўным і радасным.
Нізкі паклон вам за мудрасць і самаахвярнасць. Жадаем, каб вашы дамы заўсёды былі напоўнены ўтульнасцю і гармоніяй, а сэрцы сагрэты цеплынёй і ўвагай родных і блізкіх! Будзьце заўсёды прыгожымі, шчаслівымі і любімымі!
Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт.
Прэзідыум Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў.