Аптэкар – гэта назаўсёды

75-годдзе Гродзенскай вобласці – добрая нагода дабавіць новыя факты ў кнігу з умоўнай назвай “Наша гісторыя”. Каштоўным досведам у гэтым бясцэнным фаліянце могуць стаць успаміны Галіны Васільеўны Шэўчык – выдатніка аховы здароўя Беларусі, адзінага ў раёне правізара з вышэйшай катэгорыяй, паважанага ў раёне і за яго межамі спецыяліста. На працягу больш чым 40 год апранала яна белы аптэкарскі халат, і за час работы ўнесла важкі ўклад у развіццё аптэчнай сеткі і ўвогуле сістэмы аховы здароўя Шчучыншчыны.

Шампанскае… ад правізара

А расказвала гэта сціплая інтэлігентная жанчына ўсё больш пра час, калі адбывалася яе прафесійнае станаўленне, і людзей, з якімі даводзілася працаваць. У 1972 годзе яна, правізар з дыпломам Віцебскага медінстытута, прыняла Каменскую аптэку. Мясцілася тая аптэка ў драўляным будынку, мела не вельмі прывабны выгляд. Ніякіх камунальных выгод, а столь у пакоі чамусьці пафарбавалі ў карычневы колер ды яшчэ фарбай для падлогі. Давялося маладой загадчыцы сцены вагонкай абіваць, печы перарабляць, падлогу мяняць ды плот усталёўваць, мэблю набываць… А апрануўшы белы халат, яна гатавала лякарствы для мясцовых жыхароў і для пацыентаў бальніцы, у тым ліку радзільнай палаты – была такая ў Каменцы.

(працяг чытайце ў №57 ад 20 ліпеня)

Таццяна ПАЛУБЯТКА. Фота аўтара  і з архіва Г.В. Шэўчык. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!