Аліна Максімовіч, ветэран працы, жыхарка г. Шчучына: “Аляксандр Лукашэнка – наш Прэзідэнт”

 

– Напэўна, не было ніводнага чалавека, абыякавага да знакавай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Бо гэта вызначэнне лёсу кожнага з нас, лёсу нашых дзяцей і ўнукаў на бліжэйшыя гады. І нават прырода пасля шэрых дзён падаравала нам светлы, сонечны, спрыяльны дзень як віншаванне абранаму Прэзідэнту Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку і ўсім беларусам – як падзяку за шчырыя сэрцы, адданасць Радзіме, адзінства, упэўненыя крокі насустрач міру і росквіту нашай беларускай зямлі.

 

Здорава, што ў адказны момант мы ўсе аб’ядналіся і зрабілі правільны выбар. Вельмі рады перамозе Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Гэта – наш Прэзідэнт, дзякуючы мудрасці якога мы ідзем і будзем ісці наперад, эканамічна і культурна развівацца, умацоўваць незалежнасць, бясплатна лячыцца, вучыцца, будаваць светлую будучыню для будучых пакаленняў.

 

Ад імя старэйшага пакалення, зведаўшага нямала выпрабаванняў на жыццёвым шляху – шчырая падзяка, надзея і давер Прэзідэнту. Шчасця і стваральнай працы, усім беларусам. Квітней, любая Беларусь!

 

grodnonews.by

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!