Абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2024” праходзіць у Мастах

 

Сёння гасцінная Мастоўшчына сустракае аграрыяў з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. З самага ранку ў суседнім райцэнтры людна. Арганізатары свята прыдумалі насычаную праграму са шматлікімі актыўнасцямі для гасцей фэста.

 

На цэнтральнай вуліцы Савецкай разгарнуліся падвор’і раёнаў Гродзенскай вобласці “Гродзеншчына – 80 гадоў: традыцыі, якасць вынік”. Таксама непадалёку размясцілася галерэя фотазон “Залатая восень”. Аматарам нацыянальнай беларускай кухні будзе цікава наведаць гастранамічны фестываль “Восеньскі смак”.

 

      

 

Данінай павагі подзвігу продкаў стала ўсеагульная цырымонія ўскладання кветак да помніка на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызанаў. На плошчы каля помніка прайшло асвячэння хлябоў новага ўраджаю ўсіх раёнаў гродзенскай вобласці.

 

Каля стадыёна “Нёман” праходзіць конкурс-выстава дажыначных снапоў і караваяў “Ад зерня да хлеба”. Кожны раён вобласці пастараўся паказаць штосьці сваё унікальнае і асаблівае. 

 

       

 

У цэнтры горада працуюць шматлікія тэматычныя пляцоўкі для дзяцей і моладзі, увагу ўдзельнікаў свята прыцягвае маштабная выствава сельскагаспадарчай тэхнікі. На галоўнай сцэне каля стадыёна “Нёман” запланавана насычаная канцэртная праграма.

 

      

 

Акрамя таго на працягу дня гасцей мерапрыемства чакаюць незлічоныя выставы,тэатралізаваныя імпрэзы, флэшмобы, майстар-класы, спартыўныя конкурсы, а таксама кінапаказ пад адкрытым небам. Да самага позняга вечара тут можна будзе не толькі адпачыць, але і прыняць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах.

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!