Абласная бібліятэка імя Я.Ф. Карскага адчынілася на новым месцы і паказала эксклюзіўныя сховішчы
Создано admin 14.01.2020 в 16:04
Абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага афіцыйна адчыніла свае дзверы для чытачоў па новым месцы прапіскі - на вуліцы Карбышава. Некаторыя чытачы ўжо каля месяца бывалі тут у гасцях, але ў дзень адкрыцця іх чакаў сюрпрыз - бібліятэка прыадчыніла свае дагэтуль "нечытаныя старонкі" і запрасіла на займальную экскурсію па многіх залах. Сярод іх былыя грашовыя сховішчы, дзе з поўным камфортам размясціліся рэдкія выданні і рукатворныя кнігі жыхароў вобласці, выданні залатога фонду беларускай літаратуры.
Ва ўрачыстай цэрэмоніі адкрыцця прыняў удзел намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, дырэктар навуковай бібліятэкі Лідзія Мальцава, а таксама прадстаўнікі абласнога аддзялення Беларускага саюза пісьменнікаў.
Кацярына МАЦЕВІЧ
Фото: Арцёма ТУРЛАЯ, "ГП".