9 мая ў Шчучыне танцавалі вальс Перамогі (+ВІДЭА)

У Дзень Перамогі ў Шчучыне працавалі розныя святочныя пляцоўкі. У скверы - святочныя падворкі, гандлёвыя кропкі, атракцыёны, дзіцячыя пляцоўкі, праводзіліся тэматычныя віктарыны. Цікавыя акцыі, конкурсы і выставы да свята падрыхтавалі  актывісты РК БРСМ, работнікі Шчучынскага РЦКіНТ, раённай бібліятэкі імя Цёткі, Шчучынскага цэнтра турызму і краязнаўства, навучальных устаноў раёна і іншыя.

Даспадобы шчучынцам і гасцям горада прыйшоўся ваенны прывал, штаб, палявая кухня… Дарослыя маглі падсілкавацца духмяным шашлыком ды гарбатай, а дзятва – салодкай ватай ды іншымі ласункамі.

Тым часам на плошчы сваім святочным канцэртам жыхароў райцэнтра радавалі артысты і выхаванцы Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі і Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. А які цудоўны танцавальны флэш-моб атрымаўся ў нашай моладзі! На плошчы Свабоды некалькі дзясяткаў пар кружылі майскі вальс, а затым выстраілася ў знакавую для Гродзеншчыны лічбу – 75!

Ганна КАСПЕР.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!