10 прадуктаў-антыдэпрэсантаў, якія абавязкова павінны быць на вашым стале

 

Меню чалавека можа расказаць шмат цікавага пра стан яго здароўя: не толькі фізічны, але і псіхалагічны. Вясна з яе няўстойлівым надвор’ем вымушае нас пільна сачыць за рацыёнам і ўключаць у яго прадукты, якія будуць вельмі карыснымі для нашага добрага настрою. А як вядома, добры настрой — гэта падмурак высокай якасці нашага жыцця. Бярэм на ўзбраенне!

 

1. РЫБА. Яе тлушчавыя віды: сардзіна, скумбрыя, ласось, трэска, сёмга, фарэль. Яны багатыя на амега-3 кіслоты, а таксама валодаюць вялікай колькасцю вітаміна В6, які паляпшае настрой і ўмацоўвае імунную сістэму. Рыбу пажадана ўжываць не менш за 3–4 разы на тыдзень. Слабасалёная ці запечаная — амінакіслата трыптафан, з якой утвараецца сератанін — «гармон шчасця» — застаецца ў рыбе любога гатунку. Аптымальная порцыя 100–150 г. 

 

2. МАРСКАЯ КАПУСТА. Утрымлівае вялікую колькасць вітаміна В6, які добра ўздзейнічае на неврвовую сістэму і спрыяе добраму настрою. Акрамя таго, гэты вітамін рэгулюе работу наднырачнікаў і, адпаведна гармона адрэналіна, які ў іх утвараецца. Недахоп адрэналіна можа выклікаць хранічную стомленасць і дрэнны настрой. 

 

3. КУРЫНЫ БУЛЁН. Мяса курыцы ўтрымлівае бялкі, у склад якіх уваходзіць амінакіслата трыптафан. Трапляючы ў арганізм, ён пераўтвараецца ў сератанін — «гармон шчасця», які ўздзейнічае на наш добры настрой і эмацыянальны супакой. Булён рэкамендавана варыць з курынага філе. 

 

4. ГРЭЧКА. Акрамя вялікай колькасці высокаякаснага бялку, гэтая крупа ў сваім хімічным складзе ўтрымлівае амінакіслату трыптафан. Такім чынам, сістэматычнае ўжыванне ў ежу грэчкі гарантуе добры настрой. 

 

 

5. ГЕРКУЛЕС. Геркулес уваходзіць у пералік прадуктаў, багатых на раслінны бялок і клятчатку. Трыптафан, які прысутнічае ў складзе геркулеса, адказвае за добры настрой. Акрамя гэтага, крупа ўтрымлівае вугляводы, якія нармалізуюць узровень цукру ў крыві. Дастаткова адной порцыі геркулеса на дзень, і пачуццё шчасця, радасці і сытасці напоўніць вас. 

 

6. СЫР. Гэты прадукт багаты на такія амінакіслоты, як цірамін, трыктамін, фенілэціламін. Гэтыя рэчывы ўплываюць на добры настрой. Ужываць у ежу можна сыр любога віда.

 

7. ЯЙКІ. Утрымліваюць незаменныя тлушчавыя кіслоты і вітаміны А, Е, D, а таксама трыптафан, караціны і вітаміны групы В, недахоп якіх можа прывесці да дэпрэсіі. Ужыванне яек на сняданак не толькі палепшыць ваш эмацыянальны фон, але і знізіць пачуццё голаду.

 

 

8. ГАРОДНІНА і САДАВІНА. Гародніна і садавіна яркіх колераў: бурак, баклажаны, морква, салодкі перац, хурма, мандарыны, апельсіны, бананы толькі адным знешнім відам здольны ўзняць настрой. Дастаткова размясціць некаторыя з іх на стале і станоўчыя эмоцыі гарантаваны. Але справа не толькі ў гэтым. Садавіна і гародніна ў сваім хімічным складзе маюць біяфлаваноіды, якія паляпшаюць цыркуляцыю крыві. У выніку іх ужывання мозг чалавека атрымлівае больш кісларода, ваша самаадчуванне паляпшаецца — а ад гэтага і настрой. Напрыклад, бананы, дзякуючы свайму хімічнаму складу, здольныя супрацьстаяць хранічнай стомленасці і апатыі.

 

 

9. АРЭХІ. Цудоўная крыніца амега-3 тлушчавых кіслот. Дзякуючы ім, паляпшаецца работа клетак галаўнога мозга. Акрамя гэтага, арэхі ўтрымліваюцьамінакіслату трыптафан і вітамін В6, якія ўздымаюць настрой. Селен, на які таксама багатыя арэхі, вельмі патрэбен для добрай работы шчытападобнай залозы. Вядома, што ўзровень селена ў крыві пасля 60 гадоў зніжаецца на 7 %, а пасля 75 — на 25 %. Людзям сталага ўзросту арэхі абавязкова патрэбна ўключаць у свой рацыён. 30 г у суткі — аптымальна.

 

 

10. ШАКАЛАД. Прадукт закаханых. Какава-бабы, з якіх вырабляюць шакалад, утрымліваюць фенілэтыламін, які спрыяе выпрацоўцы ў арганізме чалавека эндарфінаў. Менавіта эндарфіны даюць чалавеку адучванне шчасця і радасці. Акрамя гэтага, шакалад утрымлівае магній, які мае якасць здымаць стрэс. Найбольш карысным лічыцца цёмны шакалад.

 

 

ЗВЯЗДА

 

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!