У Орлеўскім дз/с-СШ створаны студэнцкі атрад “Арляняты”, які працуе на базе мясцовай гаспадаркі
Создано Анна Рудская 08.08.2018 в 11:23Сабраць вырашчаны ўраджай – гэта толькі палова справы, важна яшчэ добра высушыць зерне і захаваць яго. Быць добрымі гаспадарамі вучацца і школьнікі Орлеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Больш за дваццаць юнакоў і дзяўчат вырашылі з карысцю правесці летнія канікулы і ў саставе студэнцкага атрада папрацаваць на зернетоку.