Камунальнае ноу-хау: лазня на колах гатова ў дарогу
Создано webredaktor_u 14.08.2018 в 14:04Сталяр-станочнік Уладзімір Міхайлавіч Галубіч і сталяр Аляксей Васільевіч Шчарбацюк – майстры адмысловыя. Менавіта ім кіраўніцтва раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі даручыла пабудаваць... лазню на колах. Работнікі пакумекалі самі, параіліся з майстрам Ігарам Сяргеевічам Васілеўскім.