Іван Міхайлавіч Говарык з вёскі Будраўцы навек адданы зямлі
Создано Татьяна Полубятко 27.09.2018 в 10:42Іван Міхайлавіч Говарык з вёскі Будраўцы кладзе далоні на калені і пачынае расказваць. Заўважаю: рукі ў яго моцныя. Цяпер яны памякчэлі і пабялелі, а некалі былі ў мазалях і пахлі саляркай. І гэтаму ёсць апраўданне: механізатарскі стаж гэтага чалавека – 50 год! Ветэран працы даўно на пенсіі і сёння жыве ўспамінамі пра былыя, напоўненыя клопатамі будні, за якія яму не сорамна.