17 прышкольных лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей працавалі ва ўстановах адукацыі нашага раёна падчас вясновых канікулаў з 23 па 31 сакавіка
Создано Анна Рудская 31.03.2018 в 9:22– Лагеры, у якіх адпачылі 330 дзяцей, дзейнічалі ва ўсіх школах раёна, акрамя Дэмбраўскай, – расказвае вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні па Шчучынскім раёне Валянціна Мікалаеўна Ложэчнік. – Трэба адзначыць, што адпачынак школьнікаў быў арганізаваны дастойна.