Шчучынскія тэнісісткі – адны з мацнейшых у рэспубліцы
Создано Александр Касперчук 28.05.2017 в 9:37Шчучынская дзявочая зборная заняла першае месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння ў праграме спартакіяды па месцы жыхарства. Тым самым нашы спартсменкі Дар’я Галавач, Ксенія Іоч, Дар’я Яравенка і Дар’я Чарнецкая даказалі сваё права абараняць гонар Гродзеншчыны на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў.