Як у Шчучыне папараць-кветку шукаюць
Создано Анна Каспер 06.07.2017 в 22:45Сёння шчучынцы адзначаюць Купалле -- адно з самых старажытных і таямнічых беларускіх святаў. Дзяўчаты ў гэты дзень плятуць вянкі і варожаць на суджаных, закаханыя выпрабоўваюць свае пачуцці, скачучы праз купальскае вогнішча, а аматары прыгод шукаюць тую самую папараць-кветку, якая, згодна з паданнямі, робіць людзей шчаслівымі.