Дзіцячы свет – асобная дзяржава
Создано Анна Каспер 27.09.2017 в 15:41Успомніце, хто з вас у дзяцінстве не баяўся ісці ў бальніцу? Ці то спецыфічны пах медыкаментаў, ці то стэрыльны белы халат, ці то сама думка аб балючых уколах і горкіх леках ураз збівала з толку любога з нас, прымушала хапаць маму за руку і слёзна прасіць нікуды не ісці. Успомнілі? А вось наша гераіня – астрынчанка Таццяна Копчык – ніколі ўрачоў не баялася…