Чужая хата не павінна быць з краю
Создано Анна Рудская 20.07.2017 в 10:19Пачатак сельскага сходу, які прайшоў на днях у вёсцы Ашмянцы Жалудоцкага сельсавета, быў не зусім звычайным. На выязным пасяджэнні суда Шчучынскага раёна разглядалася грамадзянская справа аб накіраванні аднаго з жыхароў сельсавета на лячэнне ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Мужчына дайшоў да таго, што дазволіў сабе з’явіцца на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап’янення.