Сем адметных мясцін Шчучына, або Чым можа зацікавіць наш горад турыстаў
Создано Анна Рудская 27.08.2017 в 8:09Манастыр, калегіум піяраў і аптэка. Манахі каталіцкага ордэна піяраў з’явіліся ў Шчучыне ў 1718 годзе. Іх запрасіў уладальнік Шчучына Ежы Юзафовіч-Глябіцкі. Яны размясціліся пры парафіяльным касцёле і адразу адкрылі школу. Шчучынскі калегіум піяраў, куды ўваходзілі школа і семінарыя, вельмі хутка стаў адным з буйнейшых на тэрыторыі Беларусі.