Стаўка на прафесіяналізм
Создано Анна Каспер 04.03.2018 в 9:37Для шчучынскіх жывёлаводаў мінулы год прайшоў плённа: колькасць кароў павялічана на 319 галоў і склала 18709 галоў. Сярэдні ўдой малака на адну карову вырас на 71 кілаграм і дасягнуў 6142 кілаграмы. Усяго ў 2017 годзе было надоена 114439 тон малака – 103% да ўзроўню 2016 года. Найбольш высокіх паказчыкаў дабіліся жывёлаводы філіяла «Жалудоцкі агракомплекс» на малочнатаварнай ферме «Саваўшчына».