Ежа – з печы, вада – з крыніцы, або У чым сакрэт даўгалецця вяскоўцаў з Новай Спушы?
Создано Анна Каспер 24.06.2018 в 8:09Іх дом па-над рэчкай…
Марыя Уладзіміраўна і Іосіф Герасімавіч Кургуны жывуць у вёсцы Новая Спуша. Аднак праехаўшы праз усю вёску іх дома мы так і не знайшлі. Папрасілі дамогі ў вяскоўцаў.
– Кургуны жывуць вунь там, за рэчкаю, на хутары, – паказала рукою ў бок лесу ветлівая жанчына. – За вёскаю павярніце налева, і будзе акурат іх дом.