На тэрыторыі Гродзенскай вобласці праходзіць нямецка-беларускі велатур “Дарогай сяброўства да ўстойлівага развіцця”, у якім прымаюць удзел восем замежных веласіпедыстаў.
Создано Александр Касперчук 24.07.2018 в 18:17На працягу трох дзён госці з Германіі калясілі па дарогах Шчучыншчыны і папутна знаёміліся з гісторыяй нашага раёна. Яны наведалі дом-музей Чэслава Немена і Пятрапаўлаўскі касцёл ў вёсцы Старыя Васілішкі. Таксама заглянулі ў царкву-крэпасць у вёсцы Мураванка, пабывалі ў палацава-паркавым комплексе Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку.