Выстава праваслаўных кніг будзе працаваць у раённай бібліятэцы на працягу двух тыдняў
Создано Татьяна Ступакевич 15.03.2017 в 11:43Сёння, у Дзень праваслаўнай кнігі, ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё выставы "Кніжны свет праваслаўя". Чытачы -- прадстаўнікі розных пакаленняў, святары -- як праваслаўныя, так і ксёндз Ян з касцёла св. Тэрэзы, супрацоўнікі сельскіх бібліятэк, актывісты клуба "Лад" сабраліся ў канферэнц-зале Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі.