Сумесны крок да вырашэння праблем людзей з інваліднасцю (ДАПОЎНЕНА)
Создано Татьяна Ступакевич 01.03.2018 в 12:37На мінулым тыдні ў кінатэатры "Беларусь" зноў сабраліся ўдзельнікі міжнароднага праекта, каб абмеркаваць далейшую стратэгію планавання "Мясцовай павесткі 50". Нагадаем, наш Шчучын абраны пілотным гарадам, дзе на міжнародным узроўні праходзіць вывучэнне праблем людзей з інваліднасцю менавіта ў кантэксце лакальнасці -- у адпаведнасці з улікам свайго рэгіёна і канкрэтнымі запатрабаваннямі.