Дом ля трох бяроз
Создано Анна Каспер 09.08.2017 в 9:40З Кацярынай Гулько мы пазнаёміліся выпадкова, падчас гарадскога свята. Гэта мілавідная маладая жанчына збівала масла ў драўлянай маслабойцы і частавала хатнім прысмакам усіх жадаючых. Аказалася, што загадчыца Скоржыцкага клуба-бібліятэкі Кацярына Аляксандраўна Гулько жыве разам з сям’ёй у аграгарадку Тур’я. Аднак увесь вольны час праводзіць у вёсцы Скоржыкі ў родавым гняздзечку мужа Аляксандра.