Сонца не ўзыдзе – газета выйдзе!
Создано Татьяна Ступакевич 05.05.2017 в 8:47Людзі старэйшага ўзросту дакладна памятаюць, што да 90-х гадоў мінулага стагоддзя на першым паверсе рэдакцыйнага будынка па вуліцы Гастэлы, 5 знаходзілася шчучынская друкарня. Раённую газету-чатырохпалоску тры разы на тыдзень друкавалі тут жа, на месцы. Станкі нагадвалі часы Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса, аднак не падводзілі ніколі.