С.І. Ушкевіч: “Бібліятэкар – не прызванне, а асаб­лі­вы стан душы”... | Дзяннiца

С.І. Ушкевіч: “Бібліятэкар – не прызванне, а асаб­лі­вы стан душы”...

Версия для печатиВерсия для печати

Імя загадчыцы Астрынскай гар­па­сял­ко­вай бібліятэкі Свят­ла­ны Іванаўны Ушкевіч як дас­той­най прадстаўніцы культурнай ні­вы нашага раёна занесена на ра­ён­ную Дошку гонару. У гэтым – прызнанне яе высокага пра­фе­сі­я­на­ліз­му і творчых да­сяг­нен­няў. 35 гадоў плённай працы прыс­ве­ча­на служэнню кнізе.

На працу – з усмешкай

Пра такіх, як Святлана Іванаўна Уш­ке­віч, кажуць: працаўніца, якіх па­шу­каць трэба. Гэта на першы пог­ляд здаецца, што ўсё ў яе пра­фе­сіі лёгка і проста. На самай спра­ве праца бібліятэкара вельмі кар­пат­лі­вая і адказная, яна пат­ра­буе добрай адукацыі і роз­на­ба­ко­ва­га развіцця. Трэба дакладна ве­даць аўтараў, іх творы, а яшчэ быць адмысловым знаўцам псі­ха­ло­гіі, бо паміж бібліятэкарам і чы­та­чом павінна заўсёды быць уза­е­ма­ра­зу­мен­не. 

Святлана Іванаўна пераступае па­рог сваёй установы толькі з доб­рым настроем. Астрынская біб­лі­я­тэ­ка знаходзіцца побач з аптэкай, і мая гераіня жартуе, што калі су­седзі прапануюць лекі для цела, то яна з калегамі – лекі для душы. 
Загадчыцу радуе, што побач з ёй пра­цу­юць сапраўдныя пра­фе­сі­я­на­лы, людзі, якія невыпадкова прый­ш­лі ў прафесію, – Ганна Аляк­сан­д­раў­на Сцяпанчанка і Ірына Мі­ка­ла­еў­на Лістратава. Часам прыйдзе чы­тач і не кнігу просіць, а пытае з па­ро­га:

 – Дзяўчаты, што ў вас тут но­ве­нь­ка­га? 

А ці ж можа быць, каб у трох крэатыўных жанчын ды нічога “новенькага” не было? Таму разам яны шукаюць новыя ідэі, да­па­ма­га­юць бібліятэцы стаць сапраўдным ку­ль­ту­ра­ла­гіч­ным асяродкам і спры­я­юць росту цікаўнасці нашых су­час­ні­каў да беларускай лі­та­ра­ту­ры і літаратуры ў цэлым. Спраў­ля­юц­ца бібліятэкары і з даведзеным пла­нам платных паслуг. Іх у мі­ну­лым годзе Астрынская бібліятэка ака­за­ла на 20380000 рублёў. 

Пра кнігі і чытачоў 

– А што сёння чытаюць ас­тын­ча­не? – цікаўлюся ў сваёй су­бя­сед­ні­цы. 

– Запатрабаванні вельмі роз­ныя: адны цікавяцца гістарычнай лі­та­ра­ту­рай, другія – фантастыкай, дэ­тэк­ты­ва­мі, трэціх вабяць раманы пра каханне, – ахвотна расказвае Свят­ла­на Іванаўна. – Карыстаецца па­пу­ляр­нас­цю і перыёдыка. Мо­ладзь часта забягае ў бібліятэку, каб пагартаць сучасны часопіс “Бурда” і быць у курсе апошніх тэн­дэн­цый моды. Часам шукаем ра­зам з чытачамі карысную ін­фар­ма­цыю ў інтэрнэце. 

– А ці даводзіцца адцягваць чы­та­ча ад манітора? Напэўна, людзі ста­лі менш чытаць на папяровых но­сь­бі­тах?

– Не пагаджуся з такім мер­ка­ван­нем. Чытаюць па-ранейшаму. Ра­зам з жыццём змяняемся і мы, та­му нейкага крызісу бібліятэка не пе­ра­жы­вае. Адрываць чытачоў ад ма­ні­то­раў не трэба, яны самі спя­ша­юц­ца ў бібліятэку, бо любяць кні­гу. Нават той, хто пэўны час чы­таў электронныя кнігі, зноў вяр­нуў­ся да традыцыйных. Век тэхналогій дык­туе свае правілы, і дзеці спра­ба­ва­лі далучыць і мяне да гад­жэ­таў. Аднак бліжэй мне папяровыя кні­гі з шапатаннем старонак і па­хам бібліятэкі. 

Пра свае літаратурныя перавагі Свят­ла­на Іванаўна жартуе, што яна «ўсяядная»: любіць і класіку, і гіс­та­рыч­ныя кнігі, і сучасную лі­та­ра­ту­ру. З задавальненнем чытае Тэ­а­до­ра Драйзера, Таццяну Палякову, Тац­ця­ну Усцінаву, Наталлю Нес­це­ра­ву і іншых аўтараў. Ра­ду­ец­ца бібліятэкар, што яе кніжнае за­хап­лен­не раздзяляюць ас­т­рын­ча­не. Ёсць людзі, якім нішто не за­ме­ніць кнігі. Не ўяўляюць сваё жыц­цё без бібліятэкі Людміла і Вік­тар Нічыпаровічы. Сярод ма­лод­ша­га пакаленння чытачоў самая ак­тыў­ная – школьніца Астрынскай СШ Яна Валірэнка і браты Іван і Ягор Пракаповічы. Ёсць у біб­лі­я­тэ­цы не толькі пастаянныя чытачы, але і «сезонныя» – жыхары розных гарадоў Беларусі, госці з Фін­лян­дыі, Польшчы, Расіі… Аднак самыя ад­да­ныя чытачкі Святланы Іва­наў­ны – яе мама і … трохгадовая ўнуч­ка Машачка. Любяць чытаць і ўну­кі Захарка і Ягорка. 

Дзяцінства… сярод кніжных па­ліц 

На пытанне, чаму Святлана Іва­наў­на стала бібліятэкарам, ад­каз­вае проста: “Вельмі люблю чы­таць. Памятаю, як мяне, малечу, па вечарах не маглі адарваць ад кніг. Я хітрыла, хавалася пад коў­д­ру з… настольнай лямпай і чытала ба­дай усю ноч. Магчыма, любоў да кніг і паслужыла падставай для аб­ран­ня прафесіі.”

Да таго ж мама Святланы Іва­наў­ны – Марыя Аляксандраўна Мар­ке­віч – таксама бібліятэкар, і ўсё дзя­цін­с­т­ва дзяўчынкі прайшло ся­род паліц з цікавымі кнігамі.

Пасля школы Святлана Іванаўна на­кі­ра­ва­ла­ся пакараць сталіцу, але сціп­лай дзяўчыне з невялічкай вё­сач­кі Сасновы Бор не хапіла балаў, каб стаць мінскай студэнткай. Яна не разгубілася і паступіла ў Ма­гі­лёў­с­кі бібліятэчны тэхнікум (зараз ка­ледж імя А.С. Пушкіна), а ўжо за­тым завочна скончыла Беларускі дзяр­жаў­ны ўніверсітэт культуры і мас­тац­т­ваў.

Свой прафесійны шлях Свят­ла­на Іванаўна пачынала ў сценах род­най Астрынскай бібліятэкі, по­бач з матуляй, якая і пазнаёміла дач­ку з усімі сакрэтамі біб­лі­я­тэч­най справы. Пэўны час давялося пра­ца­ваць Святлане Іванаўне і ў Шчу­чы­не, у бібліятэцы Гродзен­с­ка­га занальнага інстытута рас­лі­на­вод­с­т­ва Нацыянальнай акадэміі на­вук, але пасля яна зноў вяр­ну­ла­ся на Астрыншчыну. 

Вытокі творчасці 

У Астрынскую бібліятэку заў­сё­ды прыемна зайсці. Святлана Іва­наў­на і параіць пачытаць штосьці ці­ка­вае, і падтрымае добрым сло­вам, і выслухае чужыя праблемы. Кож­ны дзень мясцовых біб­лі­я­тэ­ка­раў напоўнены новымі знаёмствамі з цікавымі кнігамі, свежымі ну­ма­ра­мі газет і часопісаў, а га­лоў­нае, з неардынарнымі людзьмі, для якіх на базе Астрынскай гар­па­сял­ко­вай бібліятэкі дзейнічаюць два аб’яднанні – гасцёўня “Святло ду­шы” і “Клуб нераўнадушных ма­туль”. Астрынчане спяшаюцца сю­ды, каб абмеркаваць хвалюючыя пы­тан­ні, сустрэцца з сябрамі і прос­та адпачыць. У такім творчым ася­род­ку раскрываецца і душа Свят­ла­ны Іванаўны. Дарэчы, ча­ла­век яна вельмі творчы. Цудоўна спя­вае і выдатна спраўляецца з ро­ляй вядучай разнастайных ме­рап­ры­ем­с­т­ваў. У вольны час лю­біць вязаць, гатаваць і даглядаць свае любімыя кветкі, якіх у до­ме і вакол яго – безліч. 

Жаночае шчасце 

Жаночае шчасце Святланы Іва­наў­ны Ушкевіч – у дружнай сям’і. Ра­ду­ец­ца мама, што дарослыя доч­кі ладзяць паміж сабой. Алена – юрыст, Аксана – урач. Няг­ледзя­чы на вечную занятасць на працы, яны знаходзяць час, каб па­тэ­ле­фа­на­ваць бацькам і спяшаюцца ра­зам са сваімі сем’ямі на выхадныя да­до­му. А нядаўна з Сасновага Бо­ру ў Астрыну пераехала і мама Ма­рыя Аляксандраўна.

Я пацікавілася, чаму абрала Свят­ла­на Іванаўна Астрыну для мес­ца жыхарства? Кажа, што ў род­ным пасёлку ўсё роднае. Дый сэн­су не было штосьці мяняць у жыц­ці. З Астрыной звязана ўсё: тут Свят­ла­на Іванаўна сустрэла сваё ка­хан­не – глыбокае і шчырае, тут на­радзі­ла дзвюх цудоўных дочак, ства­ры­ла сваё радавое гняздечка, якое з замілаваннем называе “хутарочкам” з-за аддаленасці сядзі­бы ад цэнтра пасёлка. Сюды пры­ходзіць мама, спяшаюцца дзеці з унукамі, прыязджае брат з ся­м­’­ёй, заглядваюць шматлікія родныя і блізкія людзі. 

Муж Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч, яко­му жыхары нашага раёна ака­за­лі высокі давер, абраўшы дэ­пу­та­там Палаты прадстаўнікоў На­цы­я­на­ль­на­га сходу Рэспублікі Бе­ла­русь, таксама любіць Ас­т­рын­ш­чы­ну. Святлана Іванаўна, як і на­ле­жыць жанчыне, заўсёды з ра­зу­мен­нем ставіцца да яго занятасці і да муж­чын­с­ка­га хобі – палявання. Сяр­гей Іосіфавіч таксама цікавіцца спра­ва­мі любімай жонкі і яе ра­бо­тай, дае слушныя парады.

Падчас нашай размовы мая ге­ра­і­ня шчыра прызнаецца, што ўсім сэр­цам улюбёна ў родныя мяс­ці­ны, можа таму і не здрадзіла Ас­т­ры­не, не паддалася спакусе пе­ра­е­хаць за мужам у вялікі горад. І ні­ко­лі Святлана Іванаўна не паш­ка­да­ва­ла, што засталася жыць у не­вя­ліч­кім пасёлку. Тут яна адчувае ся­бе па-сапраўднаму шчаслівай у жыц­ці і ў той справе, якую абрала.

Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.