Хто найлепш ведае гісторыю Гродна | Дзяннiца

Хто найлепш ведае гісторыю Гродна

Версия для печатиВерсия для печати

Каманда Галавічпольскага дз/с-СШ заняла першае месца ў аб­лас­ным  конкурсе «Галасы гіс­то­рыі»

Днямі ў гімназіі №4 г.Гродна ад­быў­ся фінал конкурсу “Галасы гісторыі”, у якім пры­ня­лі удзел каманды Гродзенскага, Свіс­лац­ка­га, Ашмянскага, Шчу­чын­с­ка­га, Карэліцкага, На­ваг­руд­с­ка­га, Дзятлаўскага, Бе­рас­та­віц­ка­га раёнаў, Ленінскага і Кас­т­рыч­ніц­ка­га раёнаў г.Гродна.

Цырымонія адкрыцця ІХ аб­лас­но­га краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”, прысвечанага 888-годдзю горада Гродна, па­ча­ла­ся з узнагароджання 10 лепшых аў­та­раў работ завочнай абласной эк­с­пе­ды­цыі “Страчаная спадчына”, у ходзе якой рабяты даследавалі 5 гродзен­с­кіх аб’ектаў. Грамату пе­ра­мож­цы атрымала і каманда вуч­няў Галавічпольскага дзіцячага са­да – сярэдняй школы, якая пры­е­ха­ла на абласны конкурс абараняць го­нар Шчучыншчыны. У склад ка­ман­ды ўваходзілі вучні 10-11 кла­саў: Герман  Сматрук, Васілій Рац­ке­віч, Таццяна Паўлюкевіч, Анас­та­сія Каспер, Наталля Каспер, Ак­са­на Юч, якія рыхтаваліся пад кі­раў­ніц­т­вам Ларысы Леанідаўны Паў­лю­ке­віч, настаўніцы гісторыі і гра­ма­даз­наў­с­т­ва, захавальніцы гіс­то­ры­ка-краязнаўчага музея школы.

Абласны этап конкурсу скла­даў­ся з 4-х частак. У першым творчым кон­кур­се “Подых гісторыі” (дамашняе заданне) каманда прад­с­таў­ля­ла гістарычную асобу – Паў­лі­ну Вінцэнтаўну Мядзёлку – зас­лу­жа­на­га дзеяча культуры Беларусі, ад­ну з першых выканаўцаў ролі Паў­лін­кі ў аднайменнай п'есе Я. Ку­па­лы, аўтара кнігі "Сцяжынкамі жыц­ця: успаміны". Рабяты, ка­рыс­та­ю­чы­ся сродкамі тэатралізацыі, з пос­пе­хам нагадалі асноўныя звес­т­кі з біяграфіі асобы, рэканструявалі падзеі мінулых гадоў. Усіх пры­сут­ных захапіла выдатная гульня ак­цё­раў, іх сцэнічная выразнасць.

У конкурсе “Роля асобы ў гіс­то­рыі Гродна” вучні нашай школы без па­мы­лак  разгадалі красворд. За­тым каманду чакала краязнаўчая алім­пі­я­да “Гродна ў люстэрку эпох”. Рабяты вусна і пісьмова ад­каз­ва­лі на пытанні аб падзеях і да­тах, гістарычных постацях, пом­ні­ках культуры і архітэктуры, звя­за­ных з гісторыяй Гродна. Дарэчы, ма­тэ­ры­я­лы да гэтага конкурсу рых­та­ва­лі навукоўцы, якія працавалі над імі цэлы месяц.

Пры правядзенні заключнага кон­кур­су “Гартаючы старыя аль­бо­мы: Гродна ўчора і сёння” нашы вуч­ні паказалі высокі ўзровень ве­дан­ня культурна-гістарычнай спад­чы­ны г. Гродна, уменне цікава прад­с­та­віць гістарычны аб’ект, не­ар­ды­нар­на разважаць і аб­г­рун­тоў­ваць свае довады.  

Упэўненыя, яркія, нашы эрудыты дас­той­на заявілі пра сябе на аб­лас­ным конкурсе, зачаравалі сваёй ха­рыз­май, артыстызмам і глыбокімі ве­да­мі. Пры падвядзенні вынікаў у жу­ры не было ні кроплі сумнення: па падліках галасоў каманда ДУА “НПК Галавічпольскі дзіцячы сад – ся­рэд­няя школа” мела значную пе­ра­ва­гу сярод іншых удзельнікаў.

Хочацца выказаць вялікую падзя­ку адданаму сваёй справе, пра­ца­ві­та­му і крэатыўнаму нас­таў­ні­ку, які падрыхтаваў каманду да кон­кур­су, Ларысе Леанідаўне Паў­лю­ке­віч, а таксама дырэктару Шчу­чын­с­ка­га цэнтра турызму і кра­яз­наў­с­т­ва Алене Іванаўне Арабчык за падтрымку.

Вольга ІСАЕВА,
намеснік дырэктара па вы­ха­ваў­чай рабоце Галавічпольскага дз/с-СШ.